Каментарый да Указа № 259 ад 27 ліпеня 2017 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 ліпеня Указ № 259, які прадугледжвае адмену ахоўнай зоны Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, ліквідаванне яе межаў, плошчы і складу зямель з мэтай зняцця абмежаванняў з землекарыстальнікаў па выкарыстанні зямельных участкаў, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі.

    Пры гэтым знакі радыяцыйнай небяспекі будуць размешчаны непасрэдна ў межах запаведніка.

    Паводле інфармацыі Савета Міністраў, прыняцце Указа будзе садзейнічаць вядзенню гаспадарчай дзейнасці паблізу межаў запаведніка.

    Указ узгоднены ўсімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі. Яго прыняцце не створыць перашкод сістэмнаму і ўзгодненаму прававому рэгуляванню адносін, звязаных з выкарыстаннем прылеглых да Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка тэрыторый.