Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 258 ад 25 ліпеня 2017 г.

25 ліпеня 2017 года
Холдынг па вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі ствараецца ў Беларусі. Адпаведны Указ № 258 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Стварэнне холдынга накіравана на ўдасканаленне суадносін уласнасці і павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі актывамі. Гэта будзе дасягнута за кошт забеспячэння незалежнасці органаў ліцэнзавання, дзяржаўнай рэгістрацыі лекавых сродкаў і сертыфікацыі вытворчасці ад інтарэсаў вытворцаў дзяржаўнай формы ўласнасці, што адпавядае сусветнай практыцы, а таксама за кошт аб'яднання кампаній фармацэўтычнай галіны для павышэння іх канкурэнтаздольнасці на сусветных рынках, максімізацыі іх кошту праз кансалідацыю актываў, аптымізацыю структуры кіравання і скарачэння затрат.

Холдынг будзе адкрыты для ўваходжання прадпрыемстваў усіх форм уласнасці і любой ведамаснай падпарадкаванасці.

Таксама ў адпаведнасці з Указам ліквідуецца Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці. Ажыццяўляемыя ім функцыі дзяржаўнага рэгулявання ў фармацэўтычнай галіне будуць захаваны ў Міністэрстве аховы здароўя.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь