Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 254 ад 7 ліпеня 2020 г.

7 ліпеня 2020 года
Чытайце таксама:

Зацверджаны дапаўненні і змяненні ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Адпаведны Указ № 254 падпісаў 7 ліпеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам прадугледжваецца карэкціроўка пераліку праектаў па стварэнні вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі. У яго ўключаюцца 8 праектаў, накіраваных на стварэнне вытворчасцей новага пакалення аўтамабільных кампанентаў, керамічных вырабаў, сучасных тэхналогій у лёгкай і харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўцы, а таксама будаўніцтва корпуса для стварэння цэнтра гібрыднай кардыяхірургіі па аказанні высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі пры лячэнні сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Зацвярджаецца выкарыстанне сродкаў інавацыйных фондаў на фінансаванне праектаў у галіне машынабудавання, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі.

Прыняцце Указа будзе садзейнічаць развіццю інавацыйнай дзейнасці ў галінах і рэгіёнах, дасць магчымасць накіраваць неабходныя рэсурсы для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей і выканання праектаў сацыяльнай накіраванасці.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь