Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 251 ад 2 ліпеня 2020 г.

2 ліпеня 2020 года
Заснаваны медаль "100 гадоў крымінальна-выканаўчай сістэме". Адпаведны Указ № 251 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

З'яўленне ўзнагароды прымеркавана да юбілею стварэння сістэмы органаў і падраздзяленняў Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў.

На адным баку медаля размешчана васьміканцовая ордэнская зорка, а ў цэнтры - шчыт са стылізаванай выявай Пішчалаўскага замка.

Медалём будуць узнагароджваць дзеючых супрацоўнікаў, грамадзянскі персанал і ветэранаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС, а таксама службовых асоб дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Беларусі і замежных дзяржаў за аказанне садзейнічання ў выкананні ўскладзеных на крымінальна-выканаўчую сістэму задач.

Заснаванне юбілейнага медаля стане дадатковым стымулам для ўзорнага выканання службовага абавязку супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і будзе садзейнічаць умацаванню гістарычных традыцый сістэмы органаў і падраздзяленняў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Гэта таксама падкрэсліць асаблівую ролю органаў і падраздзяленняў пенітэнцыярнай сістэмы ў барацьбе са злачыннасцю, выпраўленні асуджаных і прафілактыцы злачынстваў.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь