Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Каментарый да Указа № 237 ад 13 чэрвеня 2018 г.

14 чэрвеня 2018 года
Чытайце таксама:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 237 "Аб распараджэнні дзяржаўным жыллёвым фондам".

Дакумент спрашчае парадак продажу незапатрабаванага на працягу шасці і больш месяцаў дзяржаўнага жылля ў сельскай мясцовасці.

Указ прадастаўляе права дзяржорганам і падпарадкаваным ім рэспубліканскім юрыдычным асобам прымаць рашэнні аб продажы такіх жылых памяшканняў грамадзянам, якія стаяць у гэтых арганізацыях на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у парадку чаргі. Жыллё будзе адчужацца па яго ацэначным, але не вышэйшым за рыначны кошце.

Пры адсутнасці работнікаў, якія стаяць на ўліку, альбо іх адмове ад набыцця дапускаецца продаж гэтага жылля на аўкцыёне. Яго пачатковая цана будзе вызначацца зыходзячы з рыначнага, але не ніжэйшага за ацэначнага  кошту, паніжанага на 15%. Пры правядзенні паўторных аўкцыёнаў можа прымяняцца паніжаючы крок у памеры 5%.

Аплаціць набытае дзяржаўнае жыллё, у тым ліку на аўкцыёне, будзе магчыма ў растэрміноўку да трох гадоў.

Пры гэтым продаж жылых памяшканняў у сельскай мясцовасці дазваляецца без наяўнасці на іх праваўстанаўліваючых дакументаў.

Мясцовым Саветам дэпутатаў даручана вызначыць аналагічныя ўказу парадак і ўмовы продажу незапатрабаваных жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці.

Дакумент уступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь