Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 23 ад 23 студзеня 2020 г.

23 студзеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня падпісаў Указ № 23 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2020 годзе".

Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, а таксама тарыфы па іх абавязковым страхаванні на 2020 год.

Акрамя таго, Указам зацверджаны працэнт пакрыцця ўрону і затрат на перасяванне пры гібелі сельскагаспадарчых культур і працэнт пакрыцця ўрону пры гібелі (падзяжы), вымушаным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.

Гэты дакумент будзе садзейнічаць эфектыўнай рэалізацыі механізма абавязковага страхавання з дзяржпадтрымкай у 2020 годзе жывёлы і птушкі, ураджаю сельскагаспадарчых культур, атрыманню вытворцамі страхавых выплат.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь