Каментарый да Указа № 224 ад 7 чэрвеня 2018 г.

    У Мінску пачынаюць падрыхтоўку тэрыторый пад будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту. Адпаведны Указ № 224 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    У 2018-2019 гадах будуць знесены аб'екты нерухомай маёмасці, узведзены, рэканструяваны, знесены інжынерныя сеткі і збудаванні ў раёне вуліц Ванеева і Кальварыйскай.

    Праектная дакументацыя па падрыхтоўцы тэрыторый распрацоўваецца ў адпаведнасці з рэгламентамі генеральнага плана Мінска.