Каментарый да Указа № 221 ад 23 чэрвеня 2017 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 чэрвеня падпісаў Указ № 221, у адпаведнасці з якім унесены змяненні ва Указ ад 27 сакавіка 2008 года № 178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый".

    Дакументам павялічаны тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый, пры экспарце - з 90 да 180 дзён з даты адгрузкі тавараў (аказання паслуг), імпарце - з 60 да 90 дзён з даты правядзення плацяжу, а пры выкананні (аказанні) будаўнічых работ (паслуг) за мяжой - не пазней за дату завяршэння нарматыўнага тэрміну будаўніцтва аб'екта.

    Указ таксама здымае некаторыя бар'еры, якія страцілі актуальнасць і стрымліваюць рост знешняга гандлю. Так, не ўстанаўліваюцца тэрміны для разлікаў паміж аператарамі сотавай сувязі пры аказанні паслуг роўмінгу, а таксама пры правядзенні разлікаў ДА "Беларуская чыгунка" з чыгуначнымі адміністрацыямі іншых краін. Прадастаўляецца магчымасць завяршыць знешнегандлёвую аперацыю, калі запазычанасць прызнана безнадзейнай да спагнання, але не раней як праз тры гады з даты яе ўтварэння.

    Акрамя таго, пашыраецца пералік выпадкаў, калі аплата імпарту можа ажыццяўляцца за кошт крэдытаў, выдадзеных ураду або пад яго гарантыі, а таксама за кошт сродкаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

    Указ накіраваны на разняволенне дзелавой ініцыятывы, павышэнне канкурэнтаздольнасці экспарту, планамернае спрашчэнне ўмоў гаспадарання прадпрыемстваў.