Каментарый да Указа № 220 ад 5 чэрвеня 2018 г.

    Віцебскаму аблвыканкаму і Наваполацкаму гарвыканкаму даручана да 31 снежня 2018 года рэканструяваць у Наваполацку Лядовы палац, узвесці крытую лядовую трэніровачную пляцоўку і аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры для забеспячэння іх функцыянавання. Адпаведны Указ № 220 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Заказчыкам па праектаванні, рэканструкцыі і ўзвядзенні спартыўных збудаванняў вызначана дзяржаўнае прадпрыемства "УКБ горада Наваполацка". Праектнымі арганізацыямі стануць унітарнае прадпрыемства "Інстытут Віцебскграмадзянпраект" і яго наваполацкі філіял, генпадрадчыкамі - ААТ "Трэст нумар 16, г. Наваполацк" і ААТ "МАПІД".

    Указ падпісаны ў мэтах стварэння ўмоў для правядзення спартыўных спаборніцтваў, падрыхтоўкі спартсменаў, прыцягнення насельніцтва да заняткаў фізічнай культурай і спортам.