Каментарый да Указа № 219 ад 5 чэрвеня 2018 г.

    Дзяржаўныя лесагаспадарчыя і прыродаахоўныя ўстановы, дрэваапрацоўчыя арганізацыі, якім прадастаўлены ў арэнду ўчасткі ляснога фонду для нарыхтоўкі драўніны, змогуць набываць сучасную тэхніку і абсталяванне на льготных умовах. Гэта прадугледжана Указам № 219, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Пры гэтым умовы пастаўкі тэхнікі і абсталявання ў гэтыя ўстановы будуць аналагічныя ўмовам яе набыцця для арганізацый аграпрамысловага комплексу.

    Дакумент таксама прадугледжвае павелічэнне памеру сродкаў, што акумулююцца на спецыяльных рахунках арганізацый АПК - пакупнікоў тэхнікі, з 3% да 5% выручкі. У выпадках, калі прадпрыемствам не будзе хапаць гэтых сродкаў для набыцця тэхнікі, дапускаецца накіраванне з мясцовага бюджэту надбавак за рэалізаваную прадукцыю і субсідый на фінансаванне бягучай дзейнасці, якія належаць арганізацыям аграпрамысловага комплексу, на адпаведныя разлікі.

    Прыняцце Указа дасць магчымасць усім арганізацыям АПК забяспечваць рытмічнае абнаўленне машынна-трактарнага парку сучаснай тэхнікай для правядзення палявых работ у адпаведнасці з тэхналагічнымі рэгламентамі.