Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 213 ад 15 чэрвеня 2020 г.

15 чэрвеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня падпісаў Указ № 213 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў".

Кіраўнік дзяржавы назначыў Аляксандра Корзуна старшынёй Гродзенскага абласнога суда, Алега Фёдарава - намеснікам старшыні Віцебскага абласнога суда. Уладзімір Грыгаровіч вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні і суддзі Мінскага гарадскога суда.

Указам назначаны і вызвалены ад займаемых пасад шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.

Прэзідэнт таксама падпісаў Указ № 214 "Аб прысваенні кваліфікацыйных класаў суддзям".
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь