Каментарый да Указа № 209 ад 18 мая 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 18 мая падпісаў Указ № 209 «Аб выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі».

    У мэтах стварэння больш спрыяльных умоў для інвесціравання ў будаўніцтва аб’ектаў аднаўляльнай энергетыкі і прадастаўлення гарантый дзяржавы па абароне інвестыцый у такія аб’екты Указам прадугледжваецца замацаваць нязменнымі павышаючыя каэфіцыенты, якія прымяняюцца пры вызначэнні тарыфаў на электрычную энергію, што вырабляецца ўстаноўкамі па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, на працягу 10 гадоў з даты ўводу ўстановак у эксплуатацыю.

    Дакументам прадугледжваецца таксама дыферэнцыраваць павышаючыя каэфіцыенты не толькі ў залежнасці ад віду аднаўляльных крыніц энергіі, але і ад іншых параметраў установак (электрычная магутнасць, тэрмін службы абсталявання на дату ўводу ўстановак у эксплуатацыю і іншыя).

    Ураду прадастаўлена права на ўстанаўленне і размеркаванне квот на будаўніцтва ўстановак па відах (энергія сонца, ветру, вады, біягаз) для вызначэння эканамічна апраўданых аб’ёмаў іх будаўніцтва, выключэння празмернага развіцця па асобных напрамках, забеспячэння выбару найлепшых тэхнічных прапаноў і найбольш эканамічна дасканалых установак.