Каментарый да Указа № 202 ад 30 мая 2019 г.

    Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка надзелены паўнамоцтвамі Намесніка Прэм'ер-міністра па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы і адносін з Расіяй. Адпаведны Указ № 202 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 мая.

    У адпаведнасці з дакументам, Уладзімір Сямашка пры рэалізацыі паўнамоцтваў віцэ-прэм'ера прадстаўляе Беларусь у кантактах са службовымі асобамі і дзяржаўнымі органамі Расіі і органамі Саюзнай дзяржавы па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўносіць прапановы Ураду, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму і іншым дзяржорганам і арганізацыям па пытаннях гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Расіяй.

    Акрамя таго, ён каардынуе дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, прадстаўнікоў Беларусі ў органах Саюзнай дзяржавы, дае ім абавязковыя для выканання ўказанні і кантралюе іх рэалізацыю.

    Уладзімір Сямашка будзе несці персанальную адказнасць за пашырэнне нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў Саюзнай дзяржаве і адносінах з Расіяй.