Каментарый да Указа № 20 ад 15 студзеня 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня падпісаў Указ № 20, якім уносяцца змяненні ва Указ ад 18 лістапада 2008 года "Аб удасканаленні парадку распараджэння вызваляемымі матэрыяльнымі рэсурсамі Узброеных Сіл, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый Рэспублікі Беларусь".

    Указ падрыхтаваны ў мэтах спрашчэння працэдуры распараджэння вызваляемымі матэрыяльнымі рэсурсамі з улікам існуючай практыкі.

    Прадастаўляецца права кіраўнікам дзяржаўных органаў, якія маюць воінскія фарміраванні і ваенізаваныя арганізацыі, самастойна прымаць рашэнне аб рэалізацыі маёмасці коштам да 30 тыс. базавых велічынь (раней было да 10 тыс. базавых велічынь). У выпадку рэалізацыі маёмасці коштам больш як 30 тыс. базавых велічынь без пераходу права ўласнасці рашэнне прымаецца Саветам Міністраў Беларусі па ўзгадненні з Прэзідэнтам Беларусі. Пры рэалізацыі маёмасці коштам больш як 30 тыс. базавых велічынь з пераходам права ўласнасці рашэнне прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

    Таксама прадастаўлена права кіраўнікам дзяржаўных органаў, якія маюць воінскія фарміраванні і ваенізаваныя арганізацыі, самастойна прымаць рашэнні аб бязвыплатнай перадачы вызваляемай маёмасці коштам да 10 тыс. базавых велічынь. Рашэнні адносна маёмасці вышэй за названую велічыню будуць прымацца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

    У рамках правядзення мерапрыемстваў па дэдаларызацыі эканомікі выключаецца норма аб неабходнасці пералічэння ў даход бюджэту сродкаў у замежнай валюце, атрыманых ад рэалізацыі маёмасці, паколькі яна будзе ажыццяўляцца толькі за беларускія рублі.

    Акрамя таго, удакладняецца і дапаўняецца пералік матэрыяльных сродкаў, дазволеных да рэалізацыі (адчужэння, перадачы) на аплатнай і бязвыплатнай асновах.

    Адначасова з зацвярджэннем у новай рэдакцыі статута РУП "Белспецкантракт", упаўнаважанага на рэалізацыю вызваляемых матэрыяльных рэсурсаў на аплатнай аснове, удакладняецца назва гэтага прадпрыемства.

    Прыняцце Указа дасць магчымасць павысіць аператыўнасць прыняцця рашэнняў аб рэалізацыі вызваляемай маёмасці, скараціўшы запасы невыкарыстоўваемых матэрыяльных сродкаў і расходы на іх утрыманне.