Каментарый да Дэкрэта №2 ад 27 чэрвеня 2016 г.

    У Беларусі ўдасканальваюцца парадак і ўмовы стымулявання прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў і сельскай мясцовасці. Гэта прадугледжана Дэкрэтам №2 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", які Кіраўнік дзяржавы падпісаў 27 чэрвеня.

    Дакументам у прыватнасці карэкціруюцца асобныя нормы Дэкрэта ад 7 мая 2012 года №6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці".

    Дэкрэтам прадугледжана распаўсюджванне дзеючых падатковых ільгот на дзейнасць прадпрыемстваў - рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон (СЭЗ), размешчаных на гэтых тэрыторыях сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў і сельскай мясцовасці; філіялаў (адасобленых падраздзяленняў), якiя выконваюць падатковыя абавязацельствы арганiзацый, прымяняюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі (у частцы дзейнасці, на якую не распаўсюджваецца адзіны падатак).

    Дэкрэтам таксама прадастаўлена магчымасць павелічэння статутнага фонду камерцыйнай арганізацыі не толькі за кошт укладу яе заснавальнікаў, але і за кошт тавару, набытага самой арганізацыяй.

    У мэтах стымулявання ўключэння ў гаспадарчы абарот неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці адмяняецца льгота па падатку на нерухомую маёмасць адносна гэтай маёмасці.