Каментарый да Указа № 199 ад 24 мая 2018 г.

    Паўнамоцтвы па рэгуляванні цэн на прадукцыю грамадскага харчавання, што рэалізуецца ва ўстановах адукацыі, перадаюцца Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Гэта прадугледжана Указам № 199, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 мая.

    Дакумент уносіць карэкціроўкі ва Указ ад 25 лютага 2011 года № 72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь". Змяненні таксама прадугледжваюць яго прывядзенне ў адпаведнасць з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе.