Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Каментарый да Указа № 197

1 чэрвеня 2017 года
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 197 "Аб змяненні, прызнанні страціўшымі сілу ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў".

У прыватнасці, дакумент выключае з нарматыўных прававых актаў кіраўніка дзяржавы нормы, выкладзеныя ў Лясным кодэксе.

Указам прадугледжваецца павелічэнне таксы за скід сцёкавых вод у паверхневы водны аб'ект з парушэннем патрабаванняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і іншым парушэннем заканадаўства, што прывяло да павышэння тэмпературы ў кантрольным створы паверхневага воднага аб'екта. Таксама ўдакладняюцца выпадкі прымянення павышаючых каэфіцыентаў пры скідзе сцёкавых вод у водныя аб'екты.

Акрамя таго, устанаўліваецца фіксаваны памер таксаў для вызначэння ўрону пры дэградацыі зямель з прымяненнем павышаючых каэфіцыентаў з улікам іх экалагічнай значнасці, уводзіцца такса за выкід забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра пры спальванні адной тоны паліва мабільнай крыніцай выкідаў у залежнасці ад віду паліва.

Указ павялічвае памер таксаў за незаконныя высечку, выдаленне, забіранне і знішчэнне дрэў або кустоў, акрамя як у населеных пунктах. Гэта норма таксама будзе датычыцца выпальвання сухой расліннасці, траў (акрамя газонаў, кветнікаў, лясной падсцілкі, жывога наглебавага покрыва), а таксама ржышча і пажніўных астаткаў.

Дакумент дасць магчымасць устараніць неадназначныя падыходы да прымянення норм Указа ад 24 чэрвеня 2008 года № 348 "Аб таксах для вызначэння памеру кампенсацыі шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю", прадухіліць непажаданае змяненне стану водных рэсурсаў і біялагічных рэсурсаў, што пражываюць у іх, устараніць супярэчнасці ў частцы вызначэння ўрону пры дэградацыі зямель.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь