Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 190 ад 20 мая 2019 г.

20 мая 2019 года
Статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі прысвоены аб'ектам сацыяльнай інфраструктуры, што будуюцца ў Астраўцы. Гэта прадугледжана Указам № 190, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 мая.

На гэты час у Астраўцы шырока вядзецца жыллёвае будаўніцтва. Згодна з прагнозамі, да 2020 года колькасць насельніцтва горада вырасце з 10 тыс. да 22-23 тыс. чалавек, што звязана са з'яўленнем БелАЭС.

У Астраўцы запланавана ўзвядзенне шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу, крытай лядовай пляцоўкі, школы, бальніцы, дзіцячага сада, аўтавакзала.

Да будаўніцтва аб'ектаў прапануецца прыцягваць не толькі студэнцкія атрады, але і маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія выказалі жаданне тут папрацаваць.

Наданне статусу Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ўзводзімай сацыяльнай інфраструктуры горада будзе садзейнічаць павышэнню сацыяльнай актыўнасці моладзі, забеспячэнню яе занятасці, развіццю студатрадаўскага руху, аб'яднанню маладых людзей значнай грамадзянска-патрыятычнай ідэяй.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь