Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 181 ад 28 мая 2020 г.

28 мая 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 мая падпісаў Указ № 181 "Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу".

У адпаведнасці з Указам неабходна прызваць у бягучым годзе на ваенную службу ва Узброеныя Сілы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, у колькасці да 100 чалавек.

Міністэрству абароны даручана забяспечыць назначэнне афіцэраў запасу на воінскія пасады. Савет Міністраў да 1 лютага 2021 года павінен прадставіць Прэзідэнту Беларусі інфармацыю аб выніках прызыву.

Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь