Каментарый да Указа № 181 ад 25 мая 2017 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 25 мая падпісаў Указ № 181 "Аб Нацыянальным каардынатары па дасягненні Мэт устойлівага развіцця".

    У адпаведнасці з дакументам, у Беларусі створаны інстытут Нацыянальнага каардынатара. Яго ўтварэнне сведчыць аб імкненні Беларусі да дасягнення Мэт устойлівага развіцця, узгодненых кіраўнікамі дзяржаў свету на Саміце ААН 2015 года.

    Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця назначана намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна.