Каментарый да Указа № 170 ад 11 мая 2016 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 мая падпісаў Указ № 170 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2016 годзе".

    Згодна з дакументам створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе, а таксама вызначаны яе паўнамоцтвы.

    У склад камісіі ўключаны члены Урада і Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў. Старшынёй камісіі назначана Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава.

    Камісія павінна забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У адпаведнасці з Указам камісія будзе прымаць меры па ўстараненні парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, а таксама забяспечваць асвятленне сваёй работы ў сродках масавай інфармацыі.