Каментарый да Указа № 17 ад 14 студзеня 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 студзеня падпісаў Указ № 17, які карэкціруе зацверджаны Указам № 510 ад 16 кастрычніка 2009 года пералік кантралюючых (наглядных) органаў, упаўнаважаных праводзіць праверкі, і сферы іх кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.

    У гэты пералік уключаны Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, які будзе цяпер кантраляваць дзейнасць у галіне эксперыментальнай авіяцыі ў частцы забеспячэння бяспекі палётаў паветраных суднаў Беларусі.

    Удакладнены таксама паўнамоцтвы Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту па кантролі ў галіне авіяцыі. За ёй захоўваецца кантроль за бяспекай палётаў паветраных суднаў і авіяцыйнай бяспекай у галіне грамадзянскай авіяцыі.