Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 169 ад 10 мая 2019 г.

10 мая 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 мая Указ № 169 "Аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю".

Дакумент прыняты з мэтай актывізаваць працэс уключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці.

Указам прадугледжваецца павелічэнне растэрміноўкі аплаты кошту прадаваемых аб'ектаў з аднаго года да трох гадоў (па выбары пакупніка). Дазваляецца без правядзення папярэдніх аўкцыёнаў прадаваць нерухомую маёмасць на аўкцыёне па пачатковай цане, роўнай адной базавай велічыні, на ўсёй тэрыторыі Беларусі (акрамя абласных цэнтраў і горада Мінска).

У адпаведнасці з Указам таксама прадастаўляецца магчымасць прадаваць аб'екты, вызначаныя для зносу, без перадачы пакупнікам зямельных участкаў (у выпадках, калі пакупнік зацікаўлены ў выкарыстанні атрыманых у выніку зносу матэрыялаў). Дакументам таксама ўрэгуляваны пытанні продажу арандаванай дзяржаўнай маёмасці фізічным асобам, якія займаюцца аграэкатурызмам і рамеснай дзейнасцю.

Для прастаты выкладання і даступнасці ўспрымання закладзеных ва Указе норм зацверджана Палажэнне аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь