Каментарый да Указа № 165 ад 4 мая 2016 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 мая падпісаў Указ № 165, які накіраваны на ўрэгуляванне некаторых пытанняў па фінансаванні жылых дамоў, што будуюцца па дзяржаўным заказе.

    Так, Указ удакладняе парадак разліку памеру льготнага крэдыту, які прадастаўляецца заказчыкам на будаўніцтва такіх дамоў. Устанаўліваецца схема фінансавання асобных відаў работ, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам пераносяцца на перыяд, спрыяльны для іх выканання (работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, чыставой аддзелцы фасадаў), вызначаецца парадак вяртання сродкаў ад заказчыка крэдытуючаму банку.

    Акрамя таго, Указам устаноўлена, што жыллё, пабудаванае па дзяржаўным заказе і не запатрабаванае грамадзянамі, якія маюць права на яго набыццё, можа ўключацца ў склад жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.