Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 163 "Аб Кітайска-Беларускім інвестыцыйным фондзе"

14 мая 2018 года
Чытайце таксама:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 163 "Аб Кітайска-Беларускім інвестыцыйным фондзе".

Дакумент вызначае прынцыпы стварэння і функцыянавання фонду, заснавальнікамі якога выступяць кітайскай кампанія CITIC Construction (60%) і ААТ "ААБ Беларусбанк" (40%).

Сутнасць дзейнасці фонду - укладанне сродкаў у беларускія інвестыцыйныя праекты ў абмен на акцыі або аблігацыі прадпрыемстваў. Фонд ствараецца тэрмінам на 10 гадоў.

Для фінансавання праектаў будуць прыцягвацца грашовыя сродкі на замежных і ўнутраным рынках шляхам размяшчэння акцый і аблігацый уласнай эмісіі.

Сукупны аб'ём інвестыцый у першыя два гады работы фонду плануецца ў памеры $50 млн.

Для забеспячэння прытоку капіталу ў Беларусь, стварэння прывабных умоў фінансавання ўказам прадугледжваецца шэраг падатковых ільгот і прэферэнцый у сферах валютнага рэгулявання і абарачэння каштоўных папер.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь