Каментарый да Указа № 162 ад 29 красавіка 2019 г.

    Устаноўлены юбілейны медаль "115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі". Адпаведны Указ № 162 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 красавіка.

    Цяпер Федэрацыя прафсаюзаў аб'ядноўвае звыш 4 млн працоўных. Арганізацыя выступіла з ініцыятывай аб устанаўленні юбілейнага медаля да 115-годдзя прафсаюзнага руху.

    Гэтай узнагародай плануецца заахвочваць прафсаюзны актыў, ветэранаў працы, лепшых прадстаўнікоў прафесій.

    Медаль вырабляецца з металу серабрыстага колеру. На яго правым баку размешчана выява скульптурнай кампазіцыі ў выглядзе фігур рабочага і сялянкі, паміж якімі шчыт з надпісам "Слава працы".