Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 161 ад 29 красавіка 2019 г.

29 красавіка 2019 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў Указ № 161, якім уносяцца змяненні ва Указ ад 25 жніўня 2006 года № 534 "Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)".

Дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці механізма падтрымкі экспарту, павелічэнне паставак беларускай прадукцыі на замежныя рынкі.

Указам прадугледжваецца, што ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" пры крэдытаванні экспарту беларускай прадукцыі можа прадастаўляць некалькі відаў крэдытаў.

Гэта могуць быць кароткатэрміновыя экспартныя крэдыты (да 1 года) нерэзідэнтам і лізінгавым арганізацыям - рэзідэнтам Беларусі для аплаты ўсяго кошту экспартнага кантракта (цяпер крэдытуецца 85%). Магчыма таксама прадастаўленне экспартных крэдытаў нерэзідэнтам для аплаты расходаў, звязаных з увозам айчыннай прадукцыі ў краіну пакупніка-нерэзідэнта (для выплаты падаткаў, збораў, іншых плацяжоў), а таксама нерэзідэнтам і лізінгавым арганізацыям - рэзідэнтам Беларусі для кампенсавання банку страхавых узносаў у рамках страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы.

Акрамя таго, у сувязі з праводзімай работай па дэдаларызацыі ўказам прадугледжваецца ажыццяўленне разлікаў па дагаворах страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы, што заключаюцца з "Белэксімгарантам", а таксама прадастаўленне бюджэтных пазык для выплаты страхавых кампенсацый па гэтых дагаворах выключна ў нацыянальнай валюце незалежна ад валюты асноўнага абавязацельства.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь