Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Каментарый да Указа № 160 ад 29 красавіка 2019 г.

29 красавіка 2019 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў Указ № 160 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2018 год".

Да занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару вызначаны 59 пераможцаў спаборніцтва ў адпаведных намінацыях сярод абласцей і Мінска, раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах, арганізацый усіх форм уласнасці.

У прыватнасці, за дасягненне найлепшых рэзультатаў у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лепшымі прызнаны: сярод абласцей і Мінска - Гродзенская і Мінская вобласці, а таксама Мінск; сярод раёнаў - Брэсцкі раён Брэсцкай вобласці, Мазырскі раён Гомельскай вобласці, Астравецкі раён Гродзенскай вобласці, Мінскі раён Мінскай вобласці, Магілёўскі раён Магілёўскай вобласці; сярод гарадоў і раёнаў у гарадах - Першамайскі і Савецкі раёны Мінска, Ленінскі раён Брэста.

Прыняцце Указа накіравана на заахвочванне лепшых рэгіёнаў і арганізацый рэспублікі і пацвярджае грамадскае прызнанне працы грамадзян і калектываў прадпрыемстваў, што ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і павышэнне дабрабыту краіны.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь