Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 150 ад 18 красавіка 2019 г.

18 красавіка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў Указ № 150 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах", якім засноўваюцца герб і сцяг Магілёўскага раёна.

Герб Магілёўскага раёна ўяўляе сабой варажскі шчыт, перасечаны дзвюма хвалістымі палосамі серабрыстага і зялёнага колераў. У верхнім полі размешчана фігура рыцара з мячом ва ўзнятай руцэ, а ўнізе адлюстраваны тры кветкі лёну. Сцяг будзе блакітнага колеру, а ў яго цэнтры - герб раёна.

Геральдычныя сімвалы Магілёўскага раёна засноўваюцца ў мэтах захавання і развіцця яго гістарычных традыцый.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь