Каментарый да Указа № 142 ад 24 красавіка 2020 г.

    Кіраўніком дзяржавы ў мэтах рацыянальнага выкарыстання рабочага часу, забеспячэння захавання рэжыму працы і адпачынку, а таксама своечасовага завяршэння навучальнага года прынята рашэнне аб пераносе рабочага дня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з суботы 2 мая на пятніцу 1 мая 2020 года. Адпаведны Указ 24 красавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Такім чынам, 1 мая ў школах пройдуць паўнацэнныя ўрокі. Расклад навучальных заняткаў будзе складзены ў адпаведнасці са скарэкціраваным каляндарна-тэматычным планаваннем з улікам спецыфікі ўстановы адукацыі.

    Ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана прыняць меры па забеспячэнні бесперабойнай работы прадпрыемстваў, якія арганізуюць харчаванне і падвоз школьнікаў.