Каментарый да Указа № 14 ад 19 студзеня 2016 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 19 студзеня падпісаў Указ № 14 "Аб дадатковых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падаткаў".

    Нормы Указа накіраваны на павышэнне эфектыўнасць процідзеяння дзейнасці лжэпрадпрымальніцкіх структур. Прадугледжаныя меры заснаваны выключна на прававых, празрыстых і зразумелых бізнес-супольнасці правілах.

    Дакументам уносяцца змяненні ва Указ ад 23 кастрычніка 2012 года нумар 488 "Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў". Так, замацоўваецца механізм самастойнага падаткаабкладання суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці гаспадарчых аперацый з ілжэструктурай па прадпісанні органа фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Пры гэтым прадпісанне павінна змяшчаць указанне на канкрэтныя першасныя ўліковыя дакументы, якія адлюстроўваюць гаспадарчыя аперацыі, праведзеныя ў перыяд работы з ілжэструктурай.

    У адпаведнасці з Указам нумар 14 суб'екты гаспадарання, якія выканалі прадпісанні і добраахвотна заплацілі падаткі, будуць вызваляцца ад адміністрацыйнай адказнасці.

    Прадугледжаны таксама меры па забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Размова ідзе аб магчымасці абскарджання, у тым ліку ў судзе, складзенага адносна лжэструктуры заключэння і аўтаматычнага анулявання вынесенага ў адрас яе контрагента прадпісання, калі па яго змесце будуць прадстаўлены пярэчанні.

    Для забеспячэння комплекснасці прававога рэгулявання ўносяцца таксама дапаўненні і змяненні ва Указ ад 16 кастрычніка 2009 года нумар 510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь". Яны датычацца парадку і падстаў назначэння пазапланавых праверак суб'ектаў, уключаных у рэестр, або іх контрагентаў. Пры гэтым уключэнне ў рэестр або наяўнасць звестак аб фактах правядзення здзелак з уключанымі ў рэестр суб'ектамі будзе з'яўляцца падставай для аднясення да высокай групы рызыкі для планавых праверак.

    Указ уступае ў сілу праз тры месяцы з дня яго афіцыйнага апублікавання.