Каментарый да Указа № 14 ад 11 студзеня 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 студзеня падпісаў Указ № 14 "Аб сістэме дынамічнага ўзважвання". Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення парадку ажыццяўлення кантролю за праездам цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання.

    Указ прадугледжвае перадачу сістэмы дынамічнага ўзважвання, створаную ў рамках рэалізацыі праекта "Удасканаленне і мадэрнізацыя аўтамабільнай дарогі", у аператыўнае кіраванне дзяржустанове "Белаўтастрада".

    Створаная сістэма дынамічнага ўзважвання дазволіць, не спыняючы транспартны паток, вызначаць транспартныя сродкі, якія рухаюцца з перавышэннем дапушчальных вагавых параметраў.

    У далейшым адпаведныя звесткі будуць накіроўвацца дзяржустанове "Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь", якая будзе выкарыстоўваць іх пры ажыццяўленні кантролю за праездам цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтадарогах агульнага карыстання.

    Сістэма дасць магчымасць забяспечыць пастаянны маніторынг усіх транспартных сродкаў на прадмет перавышэня дапушчальных вагавых параметраў у руху і спыняць толькі транспартныя сродкі, якія маюць паводле папярэдніх даных перавышэнне дапушчальных вагавых параметраў.