Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Каментарый да Указа № 138 ад 14 красавіка 2018 г.

14 красавіка 2018 года
У мэтах далейшага стымулявання развіцця дзіцяча-юнацкага спорту, зніжэння фінансавай нагрузкі на спартыўныя ўстановы, якія займаюцца развіццём хакея, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 138, якім уносяцца змяненні ва Указ ад 29 сакавіка 2012 года № 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю".

Дадатак да названага Указа дапоўнены пунктам аб бязвыплатным прадастаўленні лядовых арэн (пляцовак) спецыялізаваным вучэбна-спартыўным установам і клубам - удзельнікам чэмпіянату Рэспублікі Беларусь для правядзення спартыўных спаборніцтваў і падрыхтоўкі да іх. Гэта дасць магчымасць знізіць нагрузку на названыя арганізацыі і накіраваць вызваляемыя сродкі на набыццё інвентару і экіпіроўкі, удзел у спаборніцтвах і іншыя расходы па развіцці хакея з шайбай у Беларусі.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь