Каментарый да Указа № 127 ад 14 красавіка 2020 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 красавіка падпісаў Указ № 127 "Аб пакрыцці расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду".

    Дакумент прыняты ў мэтах стымулявання насельніцтва да выкарыстання электрычнай энергіі для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы. Гэта датычыцца аднакватэрных жылых дамоў.

    У адпаведнасці з указам грамадзянам будзе кампенсавацца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў частка расходаў на правядзенне электразабеспячэння эксплуатуемага жыллёвага фонду для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы - у памеры 20% ад кошту выкананых работ, але не больш за 40 базавых велічынь.

    Для пакрыцця расходаў грамадзянін павінен быць уключаны ў фарміруемыя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі спісы. Указам прадугледжана адпаведная адміністрацыйная працэдура і вызначаны пералік дакументаў, якія чалавек павінен прадставіць у мясцовы орган улады.

    На працягу трох месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання Указа Урадам будзе вызначаны парадак пакрыцця расходаў на электразабеспячэнне.