Каментарый да Указа № 126 ад 18 сакавіка 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 18 сакавіка падпісаў Указ № 126 "Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі".

    У сувязі са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай дакументам прадугледжана аказаць матэрыяльную аднаразовую дапамогу ў памеры Br10 млн Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеняў, Героям Сацыялістычнай Працы, удастоеным гэтага звання за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

    У памеры Br8 млн дапамога будзе аказана інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія прымалі ўдзел у абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года, а таксама асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах.

    Асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія працавалі на аб'ектах у тылавых межах дзеючых франтоў, а таксама астатнім катэгорыям грамадзян, што пацярпелі ад наступстваў вайны, будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры Br3,5 млн.

    Матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца з 1 красавіка да 1 мая 2015 года.