Каментарый да Указа № 125 ад 13 красавіка 2020 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка падпісаў Указ № 125, якім уносяцца змяненні ва Указ № 40 ад 7 лютага 2019 года "Аб дзяржаўных закупках медыцынскіх вырабаў, лекавых сродкаў і лячэбнага харчавання".
Дакументам прадугледжана, што для рамонту высокатэхналагічнага дарагога абсталявання можна рабіць закупку з адной крыніцы паслуг па рамонце, запасных частак і (або) расходных матэрыялаў. Арганізатару цэнтралізаваных закупак дазваляецца праводзіць працэдуру закупкі з адной крыніцы для патрэб некалькіх заказчыкаў па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя.
У адпаведнасці з Указам арганізатар працэдуры дзяржаўных закупак медыцынскіх тавараў атрымлівае права праводзіць такія закупкі ў IV квартале года, што папярэднічае фінансаваму, на суму, якая не перавышае аб'ём фінансавых сродкаў, выкарыстаных у бягучым годзе па адпаведных артыкулах расходаў бюджэту.