Каментарый да Указа № 121 ад 7 красавіка 2020 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка падпісаў Указ № 121 "Аб жыллёвых адносінах".

    Дакумент распрацаваны ў сувязі з уступленнем у сілу 1 студзеня 2020 года новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

    Указам прадугледжана магчымасць продажу заселеных дзяржаўных аднакватэрных жылых дамоў (кватэр у блакіраваных дамах), прызнаных не адпаведнымі санітарным і тэхнічным патрабаванням, ва ўласнасць наймальнікам гэтых жылых памяшканняў па ацэначным кошце. Адной з умоў такога продажу з'яўляецца абавязак пакупнікоў па рамонце (рэканструкцыі) гэтых жылых памяшканняў для прывядзення іх у стан, прыдатны для выкарыстання па прызначэнні.

    Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даецца права на ўстанаўленне паніжаючых каэфіцыентаў да памеру платы за арэнднае жыллё, прадастаўленае грамадзянам, якія маюць першачарговае права на яго атрыманне, жыллё, пабудаванае на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання за кошт сродкаў, накіраваных на ўстараненне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

    Акрамя таго, захоўваюцца абавязкі дзяржаўных органаў і арганізацый па акумуляванні грашовых сродкаў, атрыманых ад прадастаўлення ў арэнду жылля, на спецыяльных рахунках. Вызначаны парадак функцыянавання такіх рахункаў, а таксама залічэнне на іх сродкаў ад продажу ва ўласнасць грамадзянам жылых дамоў (кватэр у блакіраваных дамах), не адпаведных санітарным тэхнічным патрабаванням.

    Прадугледжана таксама павелічэнне да 40% долі грашовых сродкаў, што паступаюць на спецыяльныя рахункі ў якасці платы за карыстанне арэндным жыллём, якія могуць быць накіраваны на бягучы рамонт незаселенага арэнднага жылля.

    Указам прадугледжаны перавод арэндных кватэр у новабудоўлях, што прадастаўляюцца асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у склад жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання па заяве гэтых асоб, без уліку тэрміну, устаноўленага Жыллёвым кодэксам.

    Акрамя таго, у сувязі са змяненнем тэрміналогіі, што прымяняецца ў жыллёвым заканадаўстве, прадугледжана карэкціроўка шэрага ўказаў Кіраўніка дзяржавы.