Каментарый да Указа № 113 "Аб рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднанні "Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 113 "Аб рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднанні "Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства".

    Дакумент прыняты ў мэтах стварэння дадатковых умоў удзелу грамадзян у пажарна-прафілактычнай дзейнасці і развіцці добраахвотніцкага руху.

    Указам зацверджаны статут рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства" (БДПТ), а Міністэрства па надзвычайных сітуацыях упаўнаважана быць прадстаўніком Беларусі ў гэтай арганізацыі.

    Каардынуючая роля ў дзейнасці гэтай арганізацыі замацавана за Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі Беларусі. Прадугледжваецца стварэнне ў структуры БДПТ наглядальнага савета ў якасці кіруючага органа.

    Акрамя таго, зменены парадак выбрання (перавыбрання, адхілення ад пасады) старшыні таварыства. Цяпер гэтыя працэдуры будзе праводзіць рэспубліканскі савет БДПТ па прапанове Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі, узгодненай з Прэзідэнтам Беларусі.

    Дакументам таксама актуалізаваны прадмет дзейнасці Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства з улікам сучасных рэалій і фактычна выконваемых задач гэтага аб'яднання - развіццё пажарнага добраахвотніцкага руху ў краіне. Ва Указе канкрэтызаваны дзяржаўна значныя задачы, формы і метады дзейнасці БДПТ.