Каментарый да Указа № 103 ад 5 сакавіка 2018 г.

    Спрошчаны патрабаванні да здачы ў арэнду жылых памяшканняў фізічным асобам. Гэта прадугледжана Указам № 103, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 сакавіка.

    У прыватнасці, дакументам для нарматыўнага замацавання падыходаў да стымулявання дзелавой актыўнасці грамадзян спрашчаюцца патрабаванні, устаноўленыя жыллёвым заканадаўствам, да формы дагавораў аб прадастаўленні прыналежных фізічным асобам жылых памяшканняў, садовых домікаў і дач для кароткатэрміновага пражывання іншым фізічным асобам. Цяпер яны могуць заключацца як у пісьмовай, так і ў вуснай форме.

    Адначасова выключаны абавязак рэгістраваць такія здзелкі ў мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.