Каментарый да Указа № 102 ад 19 сакавіка 2020 г.

    Увозімыя на тэрыторыю Беларусі грузавыя аўтамабілі экалагічнага класа 6 вызваляюцца ад утылізацыйнага збору і падатку на дабаўленую вартасць. Гэта прадугледжана Указам № 102, які 19 сакавіка падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для якаснага абнаўлення парку рухомага саставу беларускіх міжнародных перавозчыкаў за кошт набыцця сучасных транспартных сродкаў высокага экалагічнага класа.

    Такім чынам прадаўжаецца станоўчае дзеянне норм, замацаваных указамі № 67 ад 15 лютага 2018 года і № 141 ад 10 красавіка 2019 года.