Каментарый да распараджэння № 2рп ад 5 студзеня 2015 г.

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў распараджэнне № 2рп "Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2015 год".

    У адпаведнасці з дакументам назначаны стыпендыі Прэзідэнта Беларусі (Br3,5 млн у месяц) 11 дактарам навук, 54 кандыдатам навук і 32 маладым вучоным без ступені. Сярод 97 стыпендыятаў - прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных навук, навук аб Зямлі. Гэта перспектыўныя маладыя вучоныя, якія атрымалі істотныя вынікі ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, якія маюць навуковае і практычнае значэнне. Многія з іх маюць патэнты на вынаходствы, прамысловыя ўзоры, сарты раслін. Навуковыя дасягненні стыпендыятаў выкарыстоўваюцца ў дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў сацыяльнай сферы краіны.