Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да распараджэння № 212рп ад 29 кастрычніка 2020 г.

29 кастрычніка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў распараджэнне № 212рп "Аб падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу".

У адпаведнасці з дакументам створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу. Аргкамітэт узначаліць Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

У распараджэнні - даручэнні аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму ўтварыць тэрытарыяльныя арганізацыйныя камітэты па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу.

Згодна з дакументам, вынікі грамадскага абмеркавання актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны будуць прадстаўлены ў рэспубліканскі арганізацыйны камітэт да 20 лістапада гэтага года.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь