Каментарый да Распараджэння № 177рп ад 20 лістапада 2017 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада падпісаў Распараджэнне № 177рп "Аб дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018".

    У мэтах арганізацыі мерапрыемства на высокім узроўні, адпаведным міжнародным патрабаванням і стандартам, Распараджэннем Кіраўніка дзяржавы зацверджаны склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" у Беларусі. Узначаліць аргкамітэт намеснік Прэм'ер-міністра Васіль Жарко.

    Плануецца, што конкурс пройдзе ў лістападзе 2018 года ў Мінску ў МКСК "Мінск-Арэна".

    Беларусь афіцыйна зацверджана Еўрапейскім вяшчальным саюзам як арганізатар дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне" ў 2018 годзе.