Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Каментарый да Распараджэння №153рп ад 25 верасня 2017 г.

26 верасня 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў Распараджэнне №153рп, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва аб выдзяленні больш як Br598 тыс. са сродкаў фонду на завяршэнне ў 2017 годзе капітальнага рамонту былога дома купца Анташкевіча ў Магілёве, у якім размяшчаецца філіял Нацыянальнага мастацкага музея "Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі".

За кошт асігнаванняў з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена звыш Br471,2 тыс. За кошт адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці або зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, кампенсацый за нанесены ўрон такім аб'ектам - Br126,8 тыс.

Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі - гэта першы ў рэспубліцы мемарыяльны музей, прысвечаны жыццю і творчасці мастака. Завяршэнне капітальнага рамонту дасць магчымасць размясціць у ім паўнацэнную экспазіцыю больш як з 500 карцін, далучыць насельніцтва да лепшых узораў выяўленчага мастацтва.

Прыняцце Распараджэння Прэзідэнта Беларусі з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, стварэння спрыяльных умоў для пазіцыянавання беларускай культуры і яе гісторыі як складніка сусветнай культурнай прасторы.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь