Каментарый да Дэкрэта № 4 ад 21 жніўня 2017 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 жніўня падпісаў Дэкрэт № 4, які ўносіць змяненні ў Дэкрэт № 3 ад 1 сакавіка 2010 года "Аб некаторых пытаннях закладу маёмасці" і накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання пытанняў у частцы спагнання закладу правоў на атрыманне грашовых сродкаў.

    Дакумент распрацаваны для спрашчэння парадку спагнання гэтага віду закладу, што дасць магчымасць павысіць яго прывабнасць як спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў.