Каментарый да Дэкрэта № 2 і Указа № 92 ад 20 лютага 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 20 лютага падпісаў Дэкрэт № 2, якім уносяцца дапаўненні і змяненні ў Дэкрэт № 28 ад 17 снежня 2002 года "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў", а таксама дапаўненні ў Дэкрэт № 3 ад 29 лютага 2008 года "Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці, абароту і рэкламы піва, алкагольнай прадукцыі і тытунёвых вырабаў". Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ № 92, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ва Указ № 450 ад 1 верасня 2010 года "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці".

    Гэтымі дакументамі з 1 ліпеня 2015 года ўводзяцца ахоўныя меры па ўзмацненні дзяржаўнага рэгулявання ў сферы абароту алкагольнай і тытунёвай прадукцыі з мэтай недапушчэння паступлення недабраякаснай і фальсіфікаванай прадукцыі на ўнутраны рынак краіны.

    Акрамя таго, прадугледжаны шэраг мер па скарачэнні даступнасці продажу алкагольных напіткаў і тытунёвых вырабаў, а таксама па выключэнні іх ценявога абароту.