Каментарый да Дэкрета № 1 ад 9 красавіка 2020 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка падпісаў Дэкрэт № 1, якім шэраг дзеючых дэкрэтаў Кіраўніка дзяржавы прыводзіцца ў адпаведнасць з навацыямі закона па пытаннях удасканалення працоўных адносін ад 18 ліпеня 2019 года. 

    Прынятыя раней дэкрэты адкарэкціраваны, зыходзячы са змяненняў, унесеных гэтым законам у Працоўны кодэкс, у тым ліку ў сувязі з уключэннем у яго палажэнняў аб прымяненні кантрактнай формы найму. 

    Акрамя таго, у мэтах безумоўнага выканання патрабаванняў кіраўніка дзяржавы аб недапушчэнні выпадкаў "перасаджвання" кіраўнікоў, вызваленых ад пасад па дыскрэдытуючых абставінах, прадугледжваецца маніторынг працаўладкавання такіх асоб на працягу пяці гадоў пасля звальнення.