Юрый Назараў назначаны Намеснікам Прэм'ер-міністра Беларусі

  • 1

Юрый Назараў назначаны Намеснікам Прэм'ер-міністра Беларусі. Адпаведнае кадравае рашэнне 3 сакавіка прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што даручаў Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта папярэдне абмеркаваць адпаведнае пытанне з Юрыем Назаравым. "Ён мне ўчора далажыў аб вашай размове і пытаннях, якія вас хвалююць у сувязі з гэтым", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што традыцыйна назначэнню людзей на такія адказныя пасады папярэднічае асабістая сустрэча ў Прэзідэнта: "Практыка ў нас такая: пры вырашэнні такіх пытанняў я запрашаю сюды людзей. Тым больш, такога ўзроўню. Я хацеў бы адказаць на тыя пытанні, якія вы абазначылі ў размове з Кіраўніком Адміністрацыі".

Прэзідэнт адзначыў: Юрыю Назараву давядзецца курыраваць ключавы і важнейшы для краіны напрамак. Гэта нафтахімічны комплекс краіны. "Я прасіў бы, каб вы ўключыліся ў работу і забяспечылі гэты ўчастак", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.