Іван Падгурскі вызвалены ад пасады Першага намесніка Міністра ўнутраных спраў

    Генерал-маёр міліцыі Іван Падгурскі вызвалены ад пасады Першага намесніка Міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 студзеня.

    Іван Падгурскі звольнены са службы ў органах унутраных спраў у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.