Ірына Глуская і Аляксандр Ярашук узнагароджаны медалём Францыска Скарыны

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні медалём Францыска Скарыны прэзідэнта Самарскай абласной арганізацыі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі "Руска-Беларускае Брацтва 2000" Ірыны Глускай і кіраўніка гарадской акругі "Горад Калінінград", члена савета грамадскай арганізацыі "Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія "Калінінградскае зямляцтва беларусаў" Аляксандра Ярашука.

    Яны ўдастоены гэтай узнагароды за значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне гандлёва-эканамічных, гуманітарных, культурных і навуковых сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.